Прэзідэнт Расійскай акадэміі навук Уладзімір Фортаў заявіў, што Расія істотна адстала ў навуковай сферы, апусціўшыся да ўзроўню Ірана.

«Ва ўсім свеце назіраецца літаральна выбуховы рост навуковай сферы, за якой мы, на жаль, відавочна не паспяваем», — сказаў прэзідэнт РАН на пасяджэнні савета пры прэзідэнце Расіі па навуцы, тэхналогіях і адукацыі.

Па словах Фортава, адной з галоўных задач павінна быць «тэрміновае выпраўленне трывожнай, ганебнай [для Расіі] сітуацыі» з нізкай колькасцю навуковых артыкулаў.

«…Рост нашых публікацый за 15 гадоў склаў усяго 12% супраць 10-кратнага росту ў Кітаі і трохразовага ў Індыі. Пры гэтым па колькасці артыкулаў Кітай нас абагнаў ў 1997 годзе, Індыя — у 2005 годзе, а Бразілія — у 2007 годзе. У спіну дыхае Іран», — растлумачыў Уладзімір Фортаў.

Кіраўнік РАН таксама адзначыў, што новыя навуковыя стратэгіі, якія ўводзяцца ў Расіі, не вельмі палепшылі сітуацыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?