Суд у Індыі прысудзіў да пажыццёвага зняволення мільянера Махамеда Нішама, прызнанага вінаватым у забойстве свайго ахоўніка.
Як паведаміла следства, 38-гадовы Нішам, раззлаваўшыся на свайго 50-гадовага ахоўніка, які замарудзіўся, адкрываючы вароты перад яго машынай, наехаў на яго, а затым збіў жалезным прутом.
Праз два тыдні ахоўнік памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.
У заключэнні суда падкрэсліваецца, што багатыя жыхары Індыі сталі занадта эгацэнтрычнымі і пакутуюць на манію велічы.





