Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс заявіў, што Еўрасаюзу зараз пагражаюць некалькі праблем, здольных раскалоць яго.
Reuters/Yoan Valat
У ходзе эканамічнага форуму ў Давосе Вальс сказаў, што, на яго думку, гэтыя небяспекі — тэрарызм, міграцыйны крызіс і магчымы выхад Брытаніі з Еўрапейскага саюза.
Тым не менш, ён спадзяецца, што з Брытаніяй удасца дамовіцца па гэтым пытанні.
Раней брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран заявіў аб магчымасці правядзення ў краіне рэферэндуму наконт далейшага членства ў ЕС. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў лютым гэтага года на чарговым саміце ЕС спадзяецца дамагчыся падпісання пагаднення аб рэфармаванні Еўрасаюза.





