На адкрыцці прысутнічалі пераважна мужчыны сярэдняга веку. Для іх было падрыхтавана некалькі прэзентацый, паказалі нават відэа, як сам генеральны дырэктар Лады Бу Андэрсан тэстуе новае аўто.
Першы пакупнік - Дзмітрый Баброў з Гомеля. Набыў новы седан, пасля папярэдняга тэст-драйву.
Тэхнічныя характарыстыкі Lada Vesta:
- бензінавы рухавік аб'ёмам 1,6 л. (106 к.с.)
- разгон да 100 км/г залежыць ад каробкі перадач (на механічнай — 11.8, 12.8 — на аўтаматычнай)
- максімальная хуткасць 178 км/г
- расход паліва 5,5 л./ 100 км (на АКП - 5,3 л.)
- пярэдні прывад
- пярэдняе папярочнае размяшчэнне рухавіка
- дарожны прасвет 178 мм
- аб'ём паліўнага бака 55 л.
Генеральны дырэктар Мінск-Лады - Стэльмах Аляксандр.
У базавую камплектацыю ўваходзіць:
- супрацьзаносная сістэма ESC
- супрацьбуксовая сістэма TCS
- сістэма дапамогі пры старце на пад'ёме HSA
- асістэнт паркоўкі
- рулявая калонка, што рэгулюецца ў двух плоскасцях
- аўдыёсістэма
- сядзенне кіроўцы з рэгуліроўкай па вышыні
- цэнтральны замок з пультам дыстанцыйнага кіравання ў раскладным ключы
- бартавы камп'ютар
- сігналізацыя
- калёсныя дыскі 15 з запасным колам і інш.
У базавай камплектацыі новы седан будзе каштаваць 155 мільёнаў рублёў, што сёння ўжо каштуе 7 тысяч даляраў.





