Забойства былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі было, як мяркуецца, ухвалена прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, прадстаўленым суддзёй Высокага суда Лондана Робертам Оўэнам па выніках публічнага дазнання.

Па словах Оўэна, дазнанне даказала, што Аляксей Лугавой і Дзмітрый Коўтун атруцілі Літвіненку радыеактыўным палоніем-210.

Высокая імавернасць таго, што яны дзейнічалі пад кіраўніцтвам ФСБ, дадаў Оўэн. Іх дзеянні, «магчыма, былі ўхваленыя» тагачасным кіраўніком ведамства Мікалаем Патрушавым.

Удава Літвіненка Марына заявіла: «Я, вядома ж, вельмі рада, што словы, прамоўленыя маім мужам перад смерцю, калі ён абвінаваціў у сваім забойстве спадара Пуціна, былі пацверджаны ў англійскім судзе з самымі высокімі стандартамі незалежнасці і справядлівасці».

Лугавой заявіў Інтэрфаксу, што праведзенае ў Брытаніі расследаванне — «жаласная спроба Лондана выкарыстоўваць «шкілет у шафе» ва ўгоду сваім палітычным амбіцыям».

«Абвінавачванні ў мой адрас абсурдныя. Як мы і чакалі, сенсацыі не адбылося! Агучаныя сёння вынікі расследавання ў чарговы раз пацвярджаюць антырасійскую пазіцыю Лондана, зашоранасці і нежаданне брытанца устанавіць сапраўдную прычыну гібелі Літвіненкі», - сказаў ён.

Аляксандр Літвіненка памёр у Лондане 23 лістапада 2006 - як ўстанавіла экспертыза, у выніку атручвання радыеактыўным палоніем-210.

Расія адмовіла ў 2007 годзе ў экстрадыцыі Андрэя Лугавога. Суддзя Роберт Оўэн ўзначаліў грамадскае дазнанне ў студзені 2015 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?