Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адказаў на пытанне журналістаў пра «абвал рубля» і планы прэзідэнта правесці нарады па гэтай тэме. «Я не ўжываў бы слова «абвал». Курс сапраўды мяняецца, курс валатыльны, але гэта далёка не абвал», - падкрэсліў ён.

Пяскоў адзначыў, што Цэнтральны банк дастаткова ўважліва сочыць за сітуацыяй і яе аналізуе. «У дадзена выпадку няма падстаў меркаваць, што ў Цэнтральнага банка адсутнічаюць сцэнары, якія закліканы пазбегнуць сапраўды абвальных з'яў», - запэўніў прэс-сакратар прэзідэнта.

Нарады адбываюцца ў гэтыя дні на пастаяннай аснове ва ўрадзе, а інфармацыя «ў працоўным рэжыме так ці інакш дакладваецца прэзідэнту РФ».

Сёння на таргах у Маскве даляр перавысіў 85 рублёў, еўра падбіраецца да 93 расійскіх.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?