Аляксандр Лукашэнка патрабуе падтрымліваць прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці. Пра гэта ён заявіў сёння ў час наведвання вытворча-гандлёвага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінатор-Сэрвіс».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава, урад, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў «не павінны бачыць у прыватніках нейкіх ворагаў, сапернікаў, а павінны ставіцца да іх, як і да дзяржаўных прадпрыемстваў». «Вы гэта называеце прыватна-дзяржаўнае партнёрства», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што прыватнікам трэба развівацца зыходзячы з патрабаванняў часу і на карысць людзей. «Калі з чагосьці малога пачыналі, то развівайцеся далей», — перакананы ён. Ён бачыць добрыя перспектывы для істотнага развіцця прыватных прадпрыемстваў.

Кіраўнік дзяржавы пазітыўна ацаніў дзейнасць «Мінатор-Сэрвісу»: «Перспектыва вашага і іншых прыватных прадпрыемстваў - каб яны выраслі ў магутныя структуры абароннага сектара, якія будуць працаваць не толькі на ўнутранае спажыванне, але і на вонкавае». Ён звярнуў увагу на той факт, што істотная частка бюджэту фарміруецца за кошт прыватных прадпрыемстваў.

Прадпрыемства «Мінатор-Сэрвіс», займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і абслугоўваннем баявых гусенічных машын, прызначаных для выкарыстання ў сухапутных войсках і падраздзяленнях марской пяхоты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?