Улады Македоніі абвясцілі аб рашэнні закрыць для мігрантаў мяжу з Грэцыяй, дзе сабралося ўжо каля 600 чалавек.

Паліцыя горада Скоп'е сцвярджае, што падставай для прыняцця такога рашэння сталі тэхнічныя праблемы з цягнікамі ў Славеніі, якая звычайна становіцца для мігрантаў наступным за Македоніяй этапам шляху ўглыб Еўропы.

Паліцыя адзначае, што з-за гэтага мігранты затрымліваюцца ў Македоніі і аказваюць негатыўны ўплыў на жыццё ў краіне. У сувязі з гэтым больш іх прапускаць у краіну не будуць.

Раней у сераду Сербія і Харватыя абвясцілі, што больш не будуць прымаць мігрантаў самі і гатовыя толькі прапускаць скрозь сваю тэрыторыю тых, хто плануе звярнуцца за палітычным прытулкам да ўладаў Аўстрыі і Германіі.

Сама Аўстрыя раней абвясціла аб прыпыненні дзеяння Шэнгенскага пагаднення. Праз мяжу будуць прапускаць толькі тых бежанцаў, у якіх ёсць фармальнае права запытаць у краіне палітычны прытулак.

Акрамя таго, улады Аўстрыі знізілі квоту на прыём мігрантаў на 2016 год. Цяпер яны гатовыя прыняць толькі крыху больш за 37 тысяч чалавек, у той час як за 2015 было зарэгістравана 90 тысяч прашэнняў аб прадстаўленні прытулку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?