Смаргонскія памежнікі затрымалі няўдачлівага закаханага расейца ў трох кіламетрах ад беларуска-літоўскай мяжы. Ім аказаўся 17-гадовы жыхар Новасібірскай вобласці.

Здзейсніць памылку маладому чалавеку не далі мясцовыя жыхары, якія перадалі інфармацыю пра незнаёмца, што накiроўваўся ў бок мяжы, памежнікам. Хлопец ішоў удалечыні ад ажыўленых трас і стараўся не набліжацца да пунктаў пропуску. Аператыўна ў прымежны раён накіраваўся памежны нарад. Маладога чалавека затрымалі ў раёне невялікага пасёлка Кулешы. Таго, што ён незаконна збіраўся незаконна перайсці мяжу, хлопец адмаўляць не стаў, але растлумачыў, што накіроўваўся да каханай дзяўчыны, якая жыве ў Літве.

17-гадовага расейца аформілі парушальнікам дзяржаўнай мяжы. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. Усе абставіны гэтага здарэння яшчэ высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?