Колькасць афіцыйна зарэгістраваных расейцаў з ВІЧ-інфекцыяй дасягнула мільёна, паведаміў кіраўнік Федэральнага навукова-метадычнага цэнтра па прафілактыцы і барацьбе са СНІД цэнтральнага НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Вадзім Пакроўскі.

Паводле яго слоў, мільённы хворы з ВІЧ-інфекцыяй быў унесены ў базу дадзеных 20 студзеня. Гэта 26-гадовая жанчына, якая абследавалася ў Растоўскай вобласці яшчэ ў 2015 годзе.

Пакроўскі адзначыў, што гэта наўрад ці будзе апошні выпадак, зафіксаваны за мінулы год, паколькі запозненыя звесткі з рэгіёнаў будуць паступаць яшчэ ўвесь люты і, магчыма, сакавік.

«Мяркуецца, што за 2015 будзе паведамлена больш чым пра 93 тысячы новых выпадкаў, і гэта самы вялікі паказчык за ўсе гады», — цытуе словы Пакроўскага агенцтва Інтэрфакс.

Першы выпадак ВІЧ быў афіцыйна зарэгістраваны ў Расіі ў 1987 годзе. Паводле афіцыйных дадзеных, з тых часоў у краіне памерлі больш за 200 тысяч ВІЧ-інфікаваных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0