Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў парламента і прызначыў пазачарговыя выбары на 20 сакавіка.
Пра гэта паведамляецца на сайце прэзідэнта Казахстана.
Назарбаеў падкрэсліў, што разгледзеў прапанову дэпутатаў мажыліса (парламента) аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў і прызначэнні новых выбараў.
Па словах Назарбаева, правядзенне пазачарговых выбараў у мажыліс у адзін час з чарговымі выбарамі ў масліхаты (мясцовыя органы ўлады) дазволіць зэканоміць як час, так і фінансавыя рэсурсы.
0
0
0
0
0
0