Пасля паведамлення 19 студзеня аб выплаце рэкорднага сіндыкаванага крэдыту ў памеры 203 млн даляраў ЗША (быў прыцягнуты ў ліпені 2015 года) «Беларусбанк» на наступны дзень распаўсюдзіў інфармацыю аб прыцягненні з-за мяжы чарговага, «беспрэцэдэнтнага для айчыннага фінансавага рынку сіндыкаванага крэдыту».

Аб'ём прыцягнутых рэсурсаў склаў у эквіваленце 265 млн даляраў. Банкамі-крэдыторамі выступілі фінансавыя інстытуты з Расіі, Казахстана, Латвіі, а таксама Еўразійскі банк развіцця.

«Беларусбанк» пачаў новы год са значнай для краіны і банка падзеі: ва ўмовах нявызначанасці на фінансавых рынках, а таксама ўзмацнення патрабаванняў замежных крэдытораў банк прыцягнуў самы буйны сіндыкаваны крэдыт у гісторыі айчыннай банкаўскай сістэмы, — прыводзіць прэс-служба банка словы старшыні праўлення Сяргея Пісарыка. — Рэсурсы прыцягнутыя на ўмовах, якія дазваляюць зрабіць таннейшым крэдытаванне кліентаў банка, і будуць накіраваныя на фінансаванне іх знешнегандлёвых кантрактаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?