Дэпутаты парламента Малдовы зацвердзілі склад і праграму новага ўрада на чале з прэм'ер-міністрам Паўлам Філіпам. Такое рашэнне падтрымалі 57 са 101 парламентарыя.

Паколькі партыя сацыялістаў заблакавала цэнтральную трыбуну, спрабуючы перашкодзіць правядзенню пасяджэння, прэм'ер абвясціў склад і праграму кабінета з залы пасяджэння. Як паведамляе kp.md, настолькі хутка прэм'ер-міністры ў краіне яшчэ не з'яўляліся — пасяджэнне доўжылася крыху больш за паўгадзіны.

Каля будынка парламента сабралася шматтысячная пратэстная дэманстрацыя, арганізаваная малдаўскай апазіцыяй.

kp.md

kp.md

Відавочцы паведамляюць, што частка дэманстрантаў паспрабавала прарваць кардоны і ўварвацца ў будынак, пасля чаго пачаліся сутыкненні з паліцыяй.

У Малдове ўжо некалькі месяцаў працягваецца палітычны крызіс.

У кастрычніку мінулага года парламент краіны прагаласаваў за адстаўку ўрада прэм'ер-міністра Валерыя Стральца пасля таго, як галоўныя апазіцыйныя партыі выказалі яму вотум недаверу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна