Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ўсе скаргі на працу розных арганізацый, якія падаюцца праз інтэрнэт, павінны быць падпісаныя.

rbc.ua

rbc.ua

На думку прэзідэнта, ананімам у інтэрнэце вельмі лёгка «хаміць, абзывацца і пры гэтым заяўляць сваю пазіцыю нейкую крайнюю».

«Калі ў чалавека ёсць нейкая пазіцыя, нейкія прэтэнзіі, хай ён скажа, назаве сябе. Інакш гэта не прэтэнзіі і не скаргі, гэта ананімка. Тут толькі адзін правяраючы добра працаваў — Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя — з ананімкамі», — сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што гэта тычыцца не толькі скаргаў на бізнэс-структуры. Пры гэтым раней у сераду расійскі Канстытуцыйны суд прызнаў, што грамадзянам і юрыдычным асобам не абавязаныя паведамляць, хто напісаў на іх скаргі, фактычна легалізаваўшы ананімкі.

Лаўрэнцій Берыя з 1938 па 1945 узначальваў НКВД. Пасля смерці Іосіфа Сталіна Берыю абвінавацілі ў арганізацыі масавых рэпрэсій, а таксама ў шпіянажы і падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. У адпаведнасці з прысудам яго расстралялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?