Грамадзянін Польшчы спрабаваў абмяняць ў брэсцкім банку падробленую банкноту вартасцю $100, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Сівіцкая.
Сапраўднасць банкноты выклікала сумневы ў касіра, пра што яна праінфармавала супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Як пасля патлумачыў кіроўца-дальнабойнік, купюру ён атрымаў ад працадаўцы на камандзіровачныя выдаткі, і пра тое, што яна падробленая, не здагадваўся.
Падчас ператрусу былі канфіскаваныя таксама іншыя банкноты рознага наміналу на агульную суму $601. Для вызначэння сапраўднасці валюта была адпраўленая ў Брэсцкі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. У выніку з 48 банкнот падробленай аказалася яшчэ адна купюра ў сто даляраў.
Паводле заключэння эксперта, знойдзеныя грашовыя білеты вартасцю $100 вырабленыя спосабам плоскага афсетнага друку з фотамеханічных друкаваных формаў, вадзяны знак імітаваны фарбуюць рэчывам белага колеру.
Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.221 КК Беларусі (выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер).