Галіна жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 2015 годзе зэканоміла Br1,5 трлн, заявіў сёння міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на падагульняючай калегіі ведамства.

«З 1 студзеня 2015 года на нарматыўным узроўні быў зменены парадак субсідзіравання арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі - усе паслугі субсідзіруюцца не па фактычных затратах, а па ўстаноўленых нарматывах зыходзячы з планава-разліковых цэн. З пункту гледжання бюджэту такі падыход сябе апраўдаў. У 2015 годзе жыллёва-камунальная гаспадарка зэканоміла Br1,5 трлн», — адзначыў Аляксандр Церахаў.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што год быў няпросты з эканамічнага пункту гледжання, галіна не звярнулася за дадатковай дзяржпадтрымкай, а, наадварот, дзякуючы своечасовасці прынятых рашэнняў удалося атрымаць сур'ёзную эканомію сродкаў. «Аднак вялікага эфекту арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад гэтага не атрымалі. Ні адзін з аблвыканкамаў не прыняў мер па накіраванні сродкаў на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемстваў. Эканомія таксама не была накіравана на капітальны рамонт фонду, замену ліфтаў, мадэрнізацыю кацельняў і іншых аб'ектаў», — растлумачыў міністр.

Ён канстатаваў, што не ўсе рэгіёны прафінансавалі арганізацыі ЖКГ пад зацверджаныя планава-разліковыя цэны, што супярэчыць патрабаванням нарматыўных дакументаў. «Таму ў абласцях асобныя прадпрыемствы адзначаюць, што планава-разліковыя цэны не апраўдалі сябе, а атрыманая эканомія ў выніку выканання мерапрыемстваў па зніжэнні затрат пайшла на развіццё не жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а іншых галін», — адзначыў Аляксандр Церахаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?