Баевікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» разбурылі старажытны хрысціянскі манастыр святога Іллі (Дэйр Мар Ілія), размешчаны каля горада Масул.
Пра разбурэнні сведчаць спадарожнікавыя здымкі гэтага раёна.
Манастыр святога Іллі, заснаваны ў 14 стагоддзі, лічыўся найстаражытным з хрысціянскіх манастыроў, якія захаваліся ў Іраку.
На думку экспертаў, баевікі ІД знішчылі манастыр яшчэ ўлетку 2014 года, аднак знайсці пацверджанні гэтаму ўдалося толькі цяпер.
Эксперты кажуць, што маштабы разбурэнняў сведчаць пра знішчэнне манастыра з дапамогай бульдозераў або выбухаў.
Баевікі «Ісламскай дзяржавы», як правіла, знішчаюць хрысціянскія храмы і манастыры на тэрыторыях, якія пераходзяць пад іх кантроль.
Летам мінулага года джыхадзісты бульдозерам знеслі хрысціянскі манастыр у невялікім горадзе Эль-Кар'ятэйн у правінцыі Хомс на паўночным захадзе Сірыі.