Жыхар Баранавічаў абвінавачваецца ў наўмысным заражэнні ВІЧ-інфекцыяй іншага чалавека, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.

Крымінальная справа па арт.157 КК (заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека) распачата Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта. У дачыненні да 28-гадовага мясцовага жыхара абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У якасці пацярпелай па справе пакуль праходзіць адна жанчына — жонка падазраванага, якая і напісала заяву ў міліцыю.

Па дадзеных следства, гараджанін ведаў пра сваю хваробу і даваў распіску аб тым, што будзе папярэджваць пра гэта сваіх сэксуальных партнёрак, але не рабіў гэтага. Колькі чалавек ён заразіў, пакуль не высветлена. Мужчыне пагражае ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?