«Мінсктранс» узмацніў рэзервы пасажырскага транспарту, паведаміў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Лявонцій Папянок.

«У рэзерве знаходзяцца больш за 30 адзінак аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў. Яны выходзяць на маршруты пры моцных снегападах і нізкіх тэмпературах. Гэта дазваляе скараціць інтэрвал руху грамадскага транспарту», - сказаў Лявонцій Папянок.

Штодня пасажыраў у Мінску абслугоўваюць каля 1,7 тыс. адзінак гарадскога транспарту. Вытворчая база «Мінсктрансу» налічвае 1463 аўтобусы, 995 тралейбусаў і 138 трамваяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?