Прэм'ер-міністр Абхазіі Артур Міквабія зацвердзіў спіс турэцкіх прадуктаў, увоз якіх на тэрыторыю самаабвешчанай рэспублікі будзе забаронены.
У пераліку, апублікаваным на сайце ўрада Абхазіі, прысутнічаюць усе віды рыбы (у тым ліку філе), бульба, таматы, цыбуля, капуста, агуркі, цытрусавыя, вінаград, дыні, а таксама яблыкі, грушы, слівы, чарэшня і персікі.
Забарона на ўвоз гэтых тавараў ўступіць у сілу з 1 сакавіка 2016 года. Пры гэтым асобна адзначаецца, што абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на прадукты, якія ўвозяцца ў Абхазію для асабістага карыстання.
Адначасова Міквабія зацвердзіў забарону на працу на тэрыторыі Абхазіі некамерцыйных арганізацый, падкантрольных Турцыі.
Таксама турэцкім кампаніям забаронена атрымліваць падтрымку ў рамках інвестыцыйнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Абхазіі. Раней рэспубліка таксама адмовілася ад арэнды турэцкіх сейнераў.
Прынцыповае рашэнне ўвесці ў дачыненні да Турцыі санкцыі, аналагічныя расійскім, было прынятае ўрадам Абхазіі ў пачатку студзеня пасля таго, як яе наведаў памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў.