Традыцыйна штогод Вадохрышча ў Глыбокім адбываецца на возеры Бяглец, што пры шашы Полацк — Вільня. Тут — адзін з гарадскіх пляжаў.
Штогод, нават у лютыя маразы, на Вадохрышча збіраецца шмат глыбачан, да паўтысячы, не выключэнне быў і гэты год. Абрад асвячэння вады правёў айцец Сергій (Грамыка).
Для паслуг купальшчыкаў было арганізавана ўсё патрэбнае: намёты, дзе можна было папіць гарбаты, намёты-распранальні, а таксама прысутнічала хуткая дапамога і ратавальнікі. Купанне доўжылася да позняга вечара. На шашы часта спыняліся аўта «дальняга следавання», нават з расійскімі нумарамі, якія таксама выявілі жаданне пакупацца ў глыбоцкім Іардане.
Агульная панарама на возера Бяглец з прысутнымі на Вадохрышча.
Айцец Сергій праводзіць урачыстую частку абрада асвячэння вады.
Асвячэнне азёрнай вады.
Купанне ў глыбоцкім Іардане.
Купанне ў глыбоцкім Іардане.
Дзецям, якія не даставалі дна, дапамагаў чалавек у касцюме аквалангіста