18 студзеня гурт Navi завітаў да дзетак з арт-студыі «Зялёны яблык» (в. Бараўляны, Мінскі р-н), якія хочуць, каб песня прагучала на яшчэ адным міжнародным конкурсе. 

З 26 па 28 мая ў г.Сувалкі (Польшча) будзе праходзіць дзіцячы вакальна-танцавальны конкурс «Muszelki Wigier», на якім гурт арт-студыі «Зялёны яблык» выканае песню «Гэта зямля».

«Navi» вырашылі падтрымаць іх і праспяваць з імі некаторыя песні. Дзеці задавалі пытанні ды спявалі разам з гуртом. Сустрэча адбылася дзякуючы культурніцкай пляцоўцы «Беларуская Прастора».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?