Некалькі фальшывых грашовых купюр з аналагічнымі нумарамі выяўленыя ў Магілёўскай вобласці, паведаміла старшы інспектар Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава.

Так, 19 снежня ў Кіраўску ў ААТ «Белаграпрамбанк» пры пераліку грашовай выручкі была знойдзеная падробленая купюра вартасцю Br100 тысяч.

31 снежня ўжо ў Бабруйску ў АСБ «ААТ Беларусбанк» выяўленая падробленая купюра такога ж наміналу з аналагічным серыйным нумарам.

А ўжо 12 студзеня ў Бабруйску пры пераліку грашовай выручкі за 4 студзеня была знойдзеная яшчэ адна падробленая купюра.

Па ўсіх названых фактах распачатыя крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 221 КК — выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер. Артыкул прадугледжвае санкцыю ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

У сувязі з частымі выпадкамі выяўлення фальшываманецтва грамадзянам рэкамендуюць быць больш пільнымі, здзяйсняючы грашовыя аперацыі. Так, не варта разменьваць купюры незнаёмым людзям, пры продажы аўтамабіля або нерухомасці лепш праверыць наяўныя купюры ў банку, не купляць валюту ў «мянял», а таксама, робячы пакупкі, быць уважлівым да грошай, якія атрымліваюцца ў рэшце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?