Прэзідэнт Сенегала Макі Сал прапанаваў скараціць уласны тэрмін знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы на два гады.
Змена прэзідэнцкага тэрміну з сямі да пяці гадоў — адна з прапанаваных канстытуцыйных рэформаў, якія плануецца выставіць на рэферэндум. У адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што такім чынам хочуць умацаваць дэмакратыю.
У апошні час некалькі афрыканскіх прэзідэнтаў паступалі роўна наадварот — змяніўшы канстытуцыю ў бок падаўжэння свайго знаходжання ва ўладзе.
Згодна з новай канстытуцыяй, прэзідэнту будзе забаронена займаць гэтую пасаду даўжэй за два тэрміны запар.
Пасля скарачэння свайго тэрміну Макі Сал плануе зноў вылучыцца ў прэзідэнты ў 2017 годзе замест 2019-га.