«Я спадзяюся, што пасля саміту НАТА ў Варшаве будзе павялічаная прысутнасць сіл альянсу ў Польшчы», — заявіў генсакратар НАТА Енс Столтэнберг пасля сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Бруселі 18 студзеня, паведамляе »Радыё Польшча».

«З моманту ўступлення ў НАТА Польшча з'яўляецца вельмі моцным і актыўным саюзнікам. Сотні польскіх жаўнераў знаходзяцца ў Афганістане і Косаве. Таксама Польшча палітычна актыўная ў пытанні Украіны», — падкрэсліў генсакратар НАТА.

У сваю чаргу, прэзідэнт Дуда заявіў, што саміт НАТА, які адбудзецца ў Варшаве 8-9 ліпеня 2016 года, будзе, па-першае, універсальным, па-другое, накіраваным у будучыню і, па-трэцяе, на ім будуць прынятыя важныя рашэнні. Польскі прэзідэнт таксама адзначыў, што неабходны дыялог з Расіяй.

«Аднак гэта не значыць, што НАТА можа не звяртаць увагу на праблему парушэння міжнароднага заканадаўства», — адзначыў ён.

Таксама Дуда сказаў, што варта ўмацаваць ваеннае супрацоўніцтва з Фінляндыяй, Швецыяй, Іарданіяй, Грузіяй і Аўстраліяй. Ён падкрэсліў, што не варта забываць пра супрацоўніцтва з Малдовай і Украінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0