У Пакістане адноўлены доступ да відэахостынга YouTube, заблакаванага тры гады таму.

Забарона была ўведзеная ў верасні 2012 года ў выніку маштабных пратэстаў у краіне, выкліканых размешчаным на сайце відэа, якое там расцанілі як антыісламскае.

Прадстаўнікі тэлекамунікацыйнага рэгулятара краіны паведамілі, што блакаванне больш не патрэбнае, бо Google, якому належыць YouTube, запусціў пакістанскую версію сайта.

Новая сістэма дазволіць пакістанскім уладам фільтраваць размешчаны на сайце кантэнт.

Мясцовыя актывісты віталі аднаўленне працы хостынга, аднак некаторыя з іх запатрабавалі раскрыць дэталі пагаднення паміж Google і ўрадам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?