Беларуская чыгунка з мэтай развіцця сэрвісу прапануе пасажырам паўдзельнічаць у анкетаванні, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

«Мы вывучаем магчымасць не толькі пашырэння паслуг, якія могуць быць прадастаўленыя на вакзалах беларускай магістралі», — адзначылі спецыялісты. Таксама ў БЧ разлічваюць, напрыклад, даведацца пра меркаванне пасажыраў аб тым, якія аб'екты грамадскага харчавання, размешчаныя на вакзале, найбольш запатрабаваныя імі, які спосаб атрымання інфармацыі самы зручны, якія са спадарожных паслуг, прапанаваных у анкеце, найбольш значныя.

«Правядзенне анкетавання дапаможа не толькі ў арганізацыі працы па ўдасканаленні пасажырскага комплексу беларускай магістралі, але таксама створыць сучасны вобраз вакзала, паслужыць добрым пачаткам пры правядзенні работ па мадэрнізацыі аднаго з вакзальных комплексаў БЧ», — упэўненыя ў прэс-цэнтры.

Пытанні анкеты размешчаныя на галоўнай старонцы сайта Беларускай чыгункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0