Пакістанскі імам быў арыштаваны пасля таго, як адзін з яго вучняў адсек сабе кісць рукі. Як паведамляе мясцовая паліцыя, вучань памылкова падняў руку, калі выкладчык задаў класу пытанне «Хто з вас не любіць прарока Мухамеда?».
Настаўнік адчытаў маладога чалавека за блюзнерства, а на наступны дзень той вярнуўся ў клас без рукі.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, 15-гадовы малады чалавек паднёс сваю руку імаму на талерцы. Пазней у сетцы з'явілася відэа, на якім бацькі хлопчыка кажуць, што ганарацца яго учынкам, а жыхары вёскі падыходзяць да падлетка, каб пацалаваць астатнюю частку рукі.
Імам быў арыштаваны па абвінавачванні ў падбухторванні да нанясення цяжкага цялеснага пашкоджання.
«Такім непісьменным імамам не павінна быць дазволена прамаўляць. Яго арышт падпадае пад агульнанацыянальны план процідзеяння распальванню гвалту, такія заклікі ў нашай краіне цяпер забароненыя», — заявіў прадстаўнік паліцыі ў інтэрв'ю з мясцовымі СМІ.