Прэзідэнт Літвы Казіс Грынюс і яго жонка ўдастоены тытула Праведнікаў сярод народаў свету за іх заслугі па выратаванні яўрэяў ад Халакосту — пасмяротна. Такое рашэнне прыняла камісія Мемарыяльнага музея Халакоста Яд Вашэм у Ізраілі, паведамляе Delfi.lt

К.Грынюс і яго жонка Крысціна ў гады акупацыі Літвы нацыстамі прытулілі свайго сябра — зняволенага Каўнаскага гета Дзмітрыя Гельперна.

Казіс Грынюс (1866—1950) быў паводле адукацыі доктар.

У 1892 г. працаваў у Мінску ў пункце па барацьбе з халерай.

Займаў пасаду прэзідэнта Літвы з 7 чэрвеня да перавароту 17 снежня 1926 г. Падчас нямецкай акупацыі Літвы ў 1942 годзе разам з паплечнікамі ўручыў акупацыйнай адміністрацыі мемарандум, у якім выказвалася занепакоенасць у сувязі з распачатай нямецкай каланізацыяй Літвы, рэпрэсіямі грамадзян, забойствамі яўрэяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0