Кампазіцыя «Гэта зямля» гурту Navi імкліва пакарае сэрцы беларусаў усіх узростаў. 18 студзеня гурт Navi завітае да дзетак з арт-студыі «Зялёны яблык» (в. Бараўляны, Мінскі р-н), якія вельмі хочуць, каб песня прагучала на яшчэ адным міжнародным конкурсе. З 26 па 28 мая ў г.Сувалкі (Польшча) будзе праходзіць дзіцячы вакальна-танцавальны конкурс «Muszelki Wigier», на якім гурт арт-студыі «Зялёны яблык» выканае песню «Гэта зямля».

Гурт Navi, які быў заснаваны два гады таму, хуткімі тэмпамі набывае папулярнасць. У гэтым годзе малады дуэт увайшоў у дзясятку фіналістаў нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2016». Кампазіцыя «Гэта зямля» ў іх выкананні — адзіная беларускамоўная песня сярод усіх удзельнікаў. Сваёй шчырасцю, сонечнасцю і дабрынёй песня прывабіла і дзетак з «Зялёнага яблыка».

Арт-студыя «Зялёны яблык» у Бараўлянах працуе ўжо 4 гады. Тут праводзяцца заняткi для дзетак i падлеткаў па акцёрскім майстэрстве, вакалу, харэаграфіі. Супрацоўнікі студыі ствараюць атмасферу, у якой дзеці могуць знайсці і раскрыць схаваныя здольнасці і таленты, развіць і пашырыць свае магчымасці. Вось ужо больш за год у арт-студыі ставяць выключна беларускамоўныя п’есы і спектаклі. Бо і выкладчыкі, і дзеці лічаць, што прадстаўляць сваю краіну на міжнародных конкурсах трэба толькі на роднай мове.

Сустрэча з гуртам Navi адбудзецца ў панядзелак, 18 студзеня ў 19.00. па адрасе: в. Бараўляны, вул. 40 год Перамогi, 34.

Падчас сустрэчы ў дзетак будзе магчымасць не толькі пачуць найлепшыя песні ў выкананні любімых Navi, але і сфатаграфавацца з музыкамі і атрымаць афтографы.

Падтрымаць адзіную беларускамоўную песню ў фінале нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2016» можна, прыняўшы ўдзел у акцыі #мызваміNavi, якую распачала ў сацсетках кампанія Prastora.by. Размяшчайце фотаздымкі з хэштэгам #мызваміNavi ў сацыяльных сетках і атрымайце зніжку 5% на любую пакупку ў краме «Беларуская Прастора» у гандлёвым цэнтры «Маскоўска-Венскі» (пр-т Незалежнасці, 58, другі паверх, павільён 205).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?