Міністэрства фінансаў Беларусі пастановай № 58 ад 21 снежня 2015 года дазволіла пры заключэнні публічных дамоваў складаць акты, падпісаныя ў аднабаковым парадку выканаўцам. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Дакументам устаноўлена, што выпадкам, пры якім першасны ўліковы дакумент, які пацвярджае выкананне работ або аказанне паслуг, можа быць складзены падрадчыкам (выканаўцам) і заказчыкам аднаасобна, з'яўляецца заключэнне публічнай дамовы паміж бакамі.

Дакумент уступіў у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

«Гэта фантастыка! Гэта істотны крок на карысць развіцця электроннага дакументаабароту. І, ва ўсякім выпадку, ужо цяпер гэта пазбавіць такія прадпрыемствы, як мы, ад неабходнасці адсочваць вяртанне акта ад заказчыка і ад пагрозы штрафу за няправільнае вядзенне бухуліку ў выпадку невяртання», — пракаментавала прыняты дакумент генеральны дырэктар ТАА «Надзейныя праграмы» Людміла Чэкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?