Фота Reuters/Getty Images

Фота Reuters/Getty Images

«Пуціна будзе вельмі, вельмі, вельмі цікава іграць, я хацеў бы яго сыграць», — сказаў галівудскі акцёр Леанарда Дзі Капрыа, адказваючы на пытанне журналіста газеты Welt am Sonntag.

Выданне нагадвае, што Дзі Капрыа і Пуцін сустракаліся некалькі гадоў таму на саміце ў Санкт-Пецярбургу, дзе абмяркоўвалася праблема выратавання амурскага тыгра. «Мой фонд мае некалькі праектаў па абароне гэтых жывёл, мы падтрымліваем іх фінансава. З Пуціным мы гаварылі толькі пра абарону гэтых цудоўных жывёл, не пра палітыку», — распавёў Ды Капрыа.

Ён адзначыў, што таксама цікавіўся расійскай гісторыяй.

«Роля Леніна таксама была б цікавай. Таксама я хацеў бы сыграць Распуціна», — адзначыў акцёр.

«Я думаю, што павінна быць больш фільмаў пра расійскую гісторыю. Таму што ў Расіі адбываецца шмат амаль шэкспіраўскіх гісторый… Гэта вельмі інтрыгавальна для акцёра», — сказаў Дзі Капрыа.

Нагадаем, сёлета Дзі Капрыа пяты раз намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы акцёр».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?