У заходнегерманскім горадзе Борнхайм, размешчаным каля Кёльна, мігрантам-мужчынам забаранілі заходзіць у адзін з мясцовых грамадскіх басейнаў.

Басейн размешчаны па суседстве з цэнтрам прыёму мігрантаў, і ў апошні час ад яго кліентак пачалі паступаць скаргі на сэксуальныя дамаганні з боку прыезджых.

Забарона зыходзіць ад урада горада. Як растлумачыў яго прадстаўнік Маркус Шнапка, у крымінальна каральных дзеяннях мігрантаў пакуль не абвінавачвалі. Забарона на ўваход у басейн будзе знятая, калі прыезджыя зменяць свае паводзіны, сказаў Шнапка.

У Германіі працягваецца расследаванне сотняў нападаў на сэксуальнай глебе, учыненых у навагоднюю ноч.

Міністр унутраных спраў федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Ральф Егер, адказны за расследаванне, заявіў, што практычна ўсе падазраваныя ў іх здзяйсненні — выхадцы з Паўночнай Афрыкі і арабскіх краін.

Усяго ў паліцыю было пададзена 652 заявы, з іх 331 тычыцца нападаў на сэксуальнай глебе, у двух выпадках гаворка ідзе пра згвалтаванне.

У чацвер пракуратура Кёльна абвясціла ўзнагароду ў 10 000 еўра за любую інфармацыю, якая прывядзе да апазнання або затрымання вінаватых.

Кіраўніцтва мясцовых унутраных органаў, уключаючы самога міністра ўнутраных спраў Ральфа Егера, аказалася пад вялізным палітычным ціскам. У пятніцу Еегер быў вымушаны адправіць у адстаўку кіраўніка кёльнскай паліцыі Вольфганга Альберса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?