Дзяржаўнае ўпраўленне абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці Кітая афіцыйна заявіла пра пачатак новага этапу даследаванняў Месяца і паведаміў пра планы запусціць у 2018 годзе касмічны зонд Chang'e-4 на «цёмны» бок натуральнага спадарожніка Зямлі.

На супрацьлеглым баку Месяца, які немагчыма ўбачыць з Зямлі праз дзеянне гравітацыйных сіл, яшчэ не быў ні адзін чалавек ці касмічны апарат.

Кіраўнік цэнтра месяцовых даследаванняў пры Дзяржаўным упраўленні абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці Кітая Лю Цзічжун падкрэсліў, што місія Chang'e-4 будзе ўнікальнай. Паводле яго слоў, касмічны зонд, які будзе збіраць геалагічныя дадзеныя адваротнага боку Месяца, вельмі падобны да Chang'e-3. Адзінае яго адрозненне заключаецца ў больш высокай грузападымальнасці.

Лю Цзічжун заўважыў, што Кітай плануе завяршыць сваю месяцовую адысею (выхад на арбіту Месяца, пасадка і вяртанне) запускам модуля Chang'e-5, які на дадзены момант знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?