Карыстальнік сацыяльнай сеткі Reddit пад нікам theyanus апублікаваў аматарскую фатаграфію дзіцяці. Разабрацца, што на ёй, многім аказалася зусім няпроста.

imgur.com

imgur.com

Большасць карыстальнікаў не магла зразумець, што менавіта адбываецца на фота. «Мне спатрэбілася 30 секунд на тое, каб разабрацца!», паскардзіўся Petrovya. «Не магу перастаць смяяцца», напісаў doodlebobondeck.

На самай справе на фатаграфіі — мужчына, які нахіліўся над дзіцём. У кадры два яго пляча (справа і злева), а таксама галава з лысінай (у цэнтры).

Арыгінальная выява на Imgur сабрала больш за тры мільёны праглядаў. Копію ў Twitter рэтвітнулі больш за 13 тысяч разоў. Карыстальнікі ўжо паспелі ахрысціць кадр «пякельнай мініяцюрай» і «найгоршым у свеце сямейным партрэтам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?