15 студзеня ў «Галерэі Ў» адбылася сустрэча Аляксандрам Аніскевічам — адным з першых прадпрымальнікаў на постсавецкай прасторы, былым топ-менеджарам «Ё-Мабіля», які цяпер займаецца нафтай.
Што датычыць культурнай актыўнасці, то Аніскевіч — зацяты літвініст, які адстойвае ідэю ўніі народаў колішняй Рэчы Паспалітай.
Але, на думку футуролага, такая ўнія будучыні не азначае аб'яднання дзяржаваў — гэта, маўляў, будзе штосьці накшталт Ганзейскага саюзу.
«Наша Ніва» правяла відэаатрансляцыю сустрэчы. Уключайце яе запіс.
* * *
Аляксандр Аніскевіч
У 1991 годзе заснаваў шматпрофільны холдынг «Белэнергапрам», у 1995 узначаліў Банкаўскі саюз Беларусі, уваходзіў у рады дырэктараў найбуйнейшых беларускіх банкаў.
У 1997 годзе стварыў беларускі офіс міжнароднай энергетычнай кампаніі «Ітэра».
Кіраваў Цэнтрам па рэструктурызацыі, банкруцтву і развіццю канкурэнцыі ў Інстытуце прыватызацыі і менеджменту пры Міністэрстве прыватызацыі Беларусі.
Узначальваў прадстаўніцтва чэшскай кансалтынгавай кампаніі «BEP Engineering and Consulting».
З'яўляўся сябрам рады дырэктараў, старшынём камітэта па стратэгіі ЗАТ «Яравіт-мотарс», быў першым намеснікам генеральнага дырэктара «Ё-Аўта» («Ё-Мабіль»), уваходзіў у рады дырэктараў і з'яўляўся дарадцам кіраўнікоў шэрагу буйных энергетычных і газавых кампаній.
У 2009 годзе стварыў і ўзначаліў Інстытут праблем мадэрнізацыі, стратэгіі і развіцця грамадства.
Цяпер з'яўляецца сябрам рады дырэктараў нафтатрэйдара BRYCE HOLDING LIMITED (Cyprus).
Кіруе напрамкам мабільных прыкладанняў і інавацый у сферы IT.





