Віленскі акруговы суд у чацвер працягнуў яшчэ на тры месяцы тэрмін арышту для абвінавачанага ў шпіянажы на карысць Беларусі былому вайсковаму парамедыку Андрэю Ашуркову.

Суд мяркуе, што падставы для арышту не зніклі, абвінавачваны можа збегчы і хавацца ад суда. Разгляд справы А. Ашуркова ў судзе ўжо завяршаецца, засталося толькі апошняе слова падсуднага. Працэс праходзіць за зачыненымі дзвярыма, ён працягнецца ў канцы лютага.

Генпракуратура просіць прызнаць былога парамедыка вінаватым у шпіянажы на карысць Беларусі і пакараць абвінавачанага шасцю гадамі пазбаўлення волі.

А.Ашуркоў, які служыў у механізаваным пяхотным батальёне імя Вялікага князя Літоўскага Альгерда, быў затрыманы ў студзені 2014 года.

Па паведамленні Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ) Літвы, Галоўнае разведвальнае кіраванне (ГРУ) Генеральнага штаба Міністэрства абароны Беларусі завербавала А. Ашуркова ў Беларусі і мэтанакіравана укараніла ў УС Літвы для выканання спецзадач. Ёсць падазрэнні ў тым, што дадзеныя перадаваліся Беларусі на працягу пяці гадоў, за перададзеную інфармацыю абвінавачваны атрымліваў грашовыя ўзнагароды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?