Кампанія Wargaming абвясціла, што афіцыйны рэліз гульні World of Tanks на кансолі PlayStation 4 адбудзецца 19 студзеня, паведамляюць інфармагенцтвы.

worldoftanks.com

worldoftanks.com

Па заявах распрацоўнікаў, у версіі для PS4 будзе падтрымка дасягненняў, а таксама магчымасцяў Share Play і Remote Play. Карыстальнікам, якія зойдуць у World of Tanks на PlayStation 4 да 31 студзеня, дастанецца падарунак — амерыканскі лёгкі прэміум-танк T1E6-PS са спецыяльным камуфляжам.

Як паведамляе кампанія-распрацоўшчык, гульня парадуе палепшанай графікай, эксклюзіўным кантэнтам і падтрымкай усіх пераваг платформы.

Камп'ютарная версія World of Tanks выйшла ў 2010 годзе. У 2014 годзе гульня была партаваная на Xbox 360, а ў 2015 — на Xbox One.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?