Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня ўказам нумар 7 зацвердзіў склад Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Старшынёй Рады Бяспекі з'яўляецца Аляксандр Лукашэнка.

У складзе Рады Бяспекі:

— прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў,
— старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч,
— старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка,
— старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала,
— кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец,
— дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Станіслаў Зась,
— старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў,
— генеральны пракурор Аляксандр Канюк,
— старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаўр,
— міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч,
— міністр замежных спраў Уладзімір Макей,
— міністр абароны Андрэй Раўкоў,
— міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка,
— старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч,
— старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык,
— старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў,
— старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леанід Мальцаў,
— начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Алег Белаконеў,
— памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?