Праграма развіцця ААН і платформа для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.by апублікавалі супольны антыкарупцыйны ролік.
Рэклама была падрыхтавана ў рамках Маладзёжнага конкурсу сцэнароў кароткіх відэаролікаў «Парву ланцуг карупцыі».
Пераможцам конкурсу стаў Андрэй Акушэвіч. Журы прызнала яго сцэнар найлепшым. Ён атрымаў грашовы прыз у памеры Br5 млн.
Відэа агучана на беларускай мове.





