Картографы з гісторыкамі падрыхтавалі трэці том «Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi». З кнігі, якая ўжо з'явілася ў продажы, мы даведаемся, як жылі продкі ў складзе Расійскай імперыі — з 1772 па 1917 год.
Публікуюцца як сучасныя, так і старадаўнія карты, на якіх адзначана 40 тысяч паселішчаў, многія з якіх не існуюць.
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў нагадаў:
«Першы том быў выпушчаны прадпрыемствам «Белкартаграфія» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ў 2009 годзе, другі — у 2012-м. Усяго выданне «Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi» будзе складацца з 4 кніг замест запланаваных раней 3. Чацвёртая будзе прысвечана гісторыі краіны за апошнія сто гадоў — з 1917 года.
Трэці том выйшаў накладам 1.000 асобнікаў, што замала для такога выдання, попыт на якое ёсць і за мяжой. Цана кнігі — 1.050.000 рублёў





