У Брэсце асуджаны мясцовы жыхар, які ў стане алкагольнага ап'янення зарэзаў нажом двухмесячнае кацяня і пагражаў забіць яго гаспадара.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, схапіўшы гаспадара кацяняці рукой за левае плячо, абвінавачваны прыставіў да яго шыі нож, прычыніўшы яму лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Як паведамляе Брэсцкі абласны суд, хуліган прызнаны вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай (ч. 1, арт. 339-1 КК), а таксама ў пагрозе забойствам (арт. 186).

Па сукупнасці злачынстваў абвінавачванаму канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на адзін год і тры месяцы ў калоніі строгага рэжыму.

Прыгавор пакуль не набыў моц. Абвінавачваны падаў касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?