Прадстаўнікі службы бяспекі ў Багдадзе паведамляюць, што 17 чалавек загінулі ў выніку нападу ў адным з гандлёвых цэнтраў іракскай сталіцы.

Атака пачалася з выбуху бомбы за межамі гандлёвага комплексу. Затым узброеныя людзі адкрылі страляніну, уварваліся ўнутр і захапілі некалькі чалавек у закладнікі.

Супрацоўнікі сіл бяспекі ачапілі гандлёвы цэнтр, а затым пайшлі на штурм будынка. Двое з нападнікаў узарвалі паясы смяротнікаў, у выніку чаго загінулі некалькі закладнікаў. Яшчэ двое нападнікаў забітыя ў перастрэлцы, чацвёра арыштаваныя.

Па словах прадстаўнікоў іракскіх улад, цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?