Прэм'ер-міністр Швецыі абвінаваціў паліцыю краіны ў тым, што яна здзейсніла здраду ў дачыненні да маладых жанчын, ігнаруючы на працягу апошніх двух гадоў паведамленні аб сэксуальных дамаганнях падчас Стакгольмскага музычнага фестывалю.

Стэфан Лёвэн запатрабаваў растлумачыць, чаму пададзеныя заявы не рэгістраваліся, і чаму паліцыя не апавясціла пра гэтыя факты грамадства.

Расследаванне, праведзенае журналістамі шведскай газеты Dagens Nyheter і апублікаванае ў мінулыя выходныя, паказала, што групы маладых мужчын, многія з якіх былі імігрантамі, прыставалі да дзяўчат на фестывалі ў Стакгольме ў 2014 і 2015 гадах.

Кіраўнік паліцыі Швецыі Дан Эліясан паабяцаў правесці ўнутранае расследаванне з нагоды гэтых сцвярджэнняў журналістаў.

Нагадаем, Германію ахапіла хваля пратэстаў з-за нападаў мігрантаў на жанчын у навагоднюю ноч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?