Упраўленне Следчага камітэта па Мінску шукае відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога жанчына-пешаход атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

ДТЗ адбылося ўвечары 12 снежня 2015 года. На плошчы Свабоды кіроўца Dacia Logan збіў жанчыну, якая пераходзіла праезную частку ў раёне нерэгуляванага пешаходнага перахода. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпелая памерла ў медыцынскай установе.

«Следства звяртаецца да відавочцаў названага дарожна-транспартнага здарэння. Калі вы валодаеце карыснай для расследавання інфармацыяй, у тым ліку відэазапісамі электронных прылад, калі ласка, паведаміце пра сябе ва УСК па Мінску асабіста (па адрасе праспект Дзяржынскага, 3 каб. 603) альбо па тэлефонах 8-017-222-25-10, 8-017-239-48-67, 8-017-395-75-67, 8-044-500-31-11. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца», — звярнуў увагу Аляксандр Герасімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?