Актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч 11 студзеня наведала антыкрызісны форум прадпрымальнікаў, які праходзіў у Мінску, і заклікала прадстаўнікоў малога бізнесу ўзяць актыўны ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Як паведаміла палітык БелаПАН, у гутарцы з прадпрымальнікамі яна выказала сваю пазіцыю па ўзніклых у іх праблемах. «Я рада, што яны праяўляюць салідарнасць, сустракаюцца, выпрацоўваюць агульнае палажэнне аб тым, як выходзіць з праблем, якія існуюць сёння ў асяроддзі прадпрымальнікаў», — сказала Караткевіч.

Яна заклікала прадпрымальнікаў працягваць удзельнічаць у дыялогах з саветамі па развіцці прадпрымальніцтва, дэпутатамі, «каб даносіць сваю пазіцыю да прадстаўнікоў улады і іншых грамадскіх дзеячаў». Акрамя таго, лічыць Караткевіч, прадпрымальнікам неабходна звярнуцца па падтрымку да грамадства, якое, на думку актывісткі, не да канца разумее праблемы прадпрымальніцтва.

«Я прапанавала прадпрымальнікам актыўна ўдзельнічаць у парламенцкай кампаніі, абавязкова падрыхтаваць сваіх кандыдатаў у дэпутаты і прапанавала таксама ўключыцца ў спіс» ТаК! «, які я сёння фармірую», — расказала Караткевіч.

На яе думку, дзяржава павінна заахвочваць прадпрымальнікаў і разглядаць іх як людзей, здольных арганізаваць самазанятасць, а не «крыніцу лёгкіх грошай», якія можна атрымаць павышэннем падаткаў, увядзеннем новых штрафаў і г.д. Акрамя таго, у крызісны час дзяржава павінна ствараць умовы для забеспячэння самазанятасці людзей, лічыць Караткевіч.

У спіс кампаніі «Гавары праўду» «ТаК! За мірныя перамены» уваходзіць больш за 20 чалавек, а з улікам лідараў арганізацыі — каля 30. Паводле слоў Караткевіч, спіс фарміруецца незалежна ад партыйнасці і палітычных поглядаў грамадзян, аб'ядноўваючы не арганізацыі, а людзей.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў павінны адбыцца не пазней за 11 верасня, прызначыць іх варта да 10 чэрвеня. Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме ў 110 акругах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0