У сувязі з выхадам моцнага цыклону вышыня снежнага покрыва павялічыцца за суткі ў сярэднім на 20-30 см, паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 студзеня ў Мінску начальнік службы Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

Рабаў паведаміў, што гэты цыклон па сваёй сіле значна саступае цыклону «Хаўер», які абрынуўся на Мінск і наваколле ў сярэдзіне сакавіка 2013 года.

Да вечара серады цыклон пакіне тэрыторыю Беларусі, аднак усё яшчэ працягнецца снег, месцамі завіруха, на дарогах галалёдзіца, ноччу і раніцай у асобных раёнах захаваецца парывісты вецер.

«Хаўер» прайшоў праз Беларусь тры гады таму, з 15 на 16 сакавіка 2013 г., фота Паўла Юхневіча


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0