Нафта вельмі адчувальная да даляра і можа абваліцца яшчэ на 10—25%, калі амерыканская валюта ўмацуецца на 5%, піша Bloomberg, што азнаёміўся з аналітычнай запіскай экспертаў банка Morgan Stanley, датаванай 11 студзеня.

У дакуменце гаворыцца, што да $60 за бараль нафта ўпала з прычыны затаваранасці рынку, але ў далейшым зніжэннем да $35 яна абавязаная ў асноўным даляру.

«З улікам умацавання амерыканскага даляра магчымыя сцэнары з цаной нафты ў $ 20—$25, што адбудзецца выключна дзякуючы валюце, — сцвярджаюць аналітыкі. — На цану нафты працягваюць уплываць даляр ЗША і нефундаментальныя фактары».

Эксперты Morgan Stanley падкрэслілі, што нафта па $20 магчымая, але не па тых прычынах, якія называюцца часцей за ўсё. «Гаворка ідзе не пра пагаршэнне базавых фактараў», - адзначаецца ў запісцы.

Аналітыкі банка растлумачылі, што пры ўмацаванні даляра на 3,2%, што вынікае з магчымай дэвальвацыі юаня на 15%, нафта будзе каштаваць крыху ніжэй за $30/ бар, але калі за кітайскай валютай абрынуцца іншыя, то даляр пойдзе далей у рост, і цана бараля працягне зніжацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?