Мангольскі прэзідэнт Цахіягійн Элбэгдорж зняў навагодняе віншаванне ў выглядзе гумарыстычнага роліка. Яго вобраз ўвасобіў адзін з вядомых мясцовых акцёраў, а сам кіраўнік дзяржавы выканаў ролю цырульніка.

Відэа размешчана на канале прэзідэнта Элбэгдоржа ў YouTube.

Называецца ролік Мэндчылгээ — «Вітаю!». У роліку мангольскі лідар у жартаўлівай форме даў справаздачу перад народам аб тым, што зрабіў за год.

Сам прэзідэнт іграе ў скетчкоме ролю цырульніка, які прычэсвае «прэзідэнта Элбэгдоржа». Ролю кіраўніка дзяржавы сыграў вядомы мангольскі акцёр Доржсурэн.

Асаблівую весялосць у «закадравага гледача» выклікала тое, як «прэзідэнт» і «цырульнік» з іроніяй абыгралі невысокі рост Элбэгдоржа.

У роліку грошы цырульнік трымае ў празрыстай скрыні — гэта яго «празрыстыя даходы».

Смех публікі выклікаў і «прэзыдэнт Расеі», што пад гукі гімна Расіі спрабуе ўвайсці ў пакой. Яму паказалі на дзверы.

Намёк на Барака Абаму чытаецца ў вобразе другой кліенткі цырульніка Элбэгдоржа. Гэта жанчына ў бігудзі, з якой прэзідэнт робіць сэлфі ў канцы роліка.

Летась на адным з самітаў прэзідэнт ЗША сапраўды няёмка узмахнуў рукой перад тварам мангольскага прэзідэнта. У выніку манголы, разглядаючы гэтыя фота ў прэсе, доўга абмяркоўвалі: навошта Абама закрыў твар Элбэгдоржа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?