У кітайскай правінцыі Хэнань пасярод палёў ля невялікай вёскі пабудуюць гіганцкую пазалочаную статую першага старшыні КНР Мао Цзэдуна.

Вышыня статуі — 36,6 метра, яе будаўніцтва каштуе каля 3 мільёнаў юаняў (460 тысяч даляраў). Статую, па сцвярджэннях жыхароў вёскі, узводзяць на грошы мясцовых прадпрымальнікаў.

Фотаздымкі гэтага манументальнага будаўніцтва шырока разышліся ў інтэрнэце ў Кітаі, і мясцовыя медыя прыводзяць падборкі меркаванняў: некаторыя карыстальнікі паказваюць на фізіянамічнае непадабенства статуі да твару Мао, а іншыя заўважаюць, што грошы вырашылі выдаткаваць на ўзвядзенне статуі, а не на нейкія практычныя патрэбы, перадае Радыё Свабода.

У 1960-х гадах ад голаду, які стаў вынікам палітыкі «Вялікага скачка», што праводзілася Мао Цзэдунам, у правінцыі Хэнань памерлі мільёны людзей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?